Сёння ў беларускай удзельніцы дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе другая рэпетыцыя

23 ноября 2017

Сёння ў беларускай удзельніцы дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе другая рэпетыцыя на галоўнай сцэне шоу.

Пасля гэтага і стане вядомы фінальны варыянт здымкі нумара Хелены Мерааі. Свае праўкі занясуць рэжысёр і трэнер па вакале. Юную артыстку сёння чакае вялікая прэс-канферэнцыя, а таксама рэпетыцыя нумара адкрыцця і агульнай песні шоу.

Нагадаем, упершыню беларусы змогуць прагаласаваць за сваю ўдзельніцу. Ужо заўтра ўвечар стартуе галасаванне на афіцыйным сайце дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv. Яно завершыцца ў нядзелю перад пачаткам шоу і пасля выступлення ўсіх канкурсантаў працягнецца, але ўсяго на 15 хвілін. Ацэнкі гледачоў складуць з баламі журы. Хелена Мерааі выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні" пад нумарам пяць.