Адна з самых загадкавых актрыс беларускай сцэны адзначае юбілей. Сёння Святлане Акружной - 70. Народную артыстку Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Святлана Акружная амаль паўстагоддзя аддана служыць віцебскаму драмтэатру імя Якуба Коласа. Здымаецца і ў кіно, самыя вядомыя кінастужкі: "Плач перапёлкі", "Падзенне ўверх". На працягу некалькіх гадоў Святлана Арцёмаўна была членам Савета Рэспублікі. Узнагароджана прэміяй "За духоўнае адраджэнне", ордэнам Францыска Скарыны, а таксама Міжнароднай прэміяй Міру.













