Сёння стартуе маштабнае свята мастацтваў "Музы Нясвіжа"

18 мая 2017

Нясвіж ізноў збірае меламанаў. Сёння стартуе маштабнае свята мастацтваў "Музы Нясвіжа". Форум, упадабаны беларусамі, які ўжо стаў традыцыйным, будзе праходзіць тры дні. Музычны праект разгорнецца на пяці пляцоўках. Свята музыкі адкрые спектакль Тэатра імя Уршулі Радзівіл і Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі, пад эгідай якога фестываль праходзіць ужо 23-і раз.

Міхаіл Фінберг, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі: "Для мяне сапраўды вялікае свята, зараз мы рыхтуем і ладзім вялікі фестываль, які праходзіць у горадзе Нясвіжы. Нясвіж - гэта культурна-гістарычны цэнтр, і ў гэтым цэнтры ёсць шмат розных накірункаў дзейнасці гэтага фестывалю, праходзяць цудоўныя святочныя канцэрты і, галоўнае, гучыць сапраўдная высокапрафесійная беларуская музыка".

"Музе Нясвіжа" не абысціся і без джаза. Фінальны канцэрт у рамках музычнага форуму сыграе Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга.