Сёння стартуе галасаванне за лепшую песню дзіцячага "Еўрабачання-2019"

22 ноября 2019
Ужо з 22 гадзін па Мінску ў беларусаў, як і ў фанатаў конкурсу па ўсім свеце, з'явіцца магчымасць падтрымаць прадстаўніцу нашай краіны Лізавету Міснікову. Можна выбраць ад 3 до 5 фаварытаў. Анлайн-галасаванне завершыцца прама перад пачаткам шоу ў нядзелю, 24 лістапада, і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх артыстаў. Але ўжо на 15 хвілін. Ацэнкі гледачоў вызначаць палову выніку, іншая -  будзе залежаць ад рашэння журы. 

А напярэдадні ў "Глівіцэ-Арэне" ў нашай артысткі прайшла другая рэпетыцыя выступлення на кампазіцыю "Попельны". Лізавета і яе балет адрэпеціравалі нумар з прычоскай і макіяжам і ў конкурсным касцюме. Пасля чаго канчаткова зацвердзілі раскадроўку. Дарэчы, у Лізы яшчэ будзе магчымасць прагнаць сваю песню на генеральнай рэпетыцыі, але ўжо без магчымасці правак.