Сёння стануць вядомыя фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

20 августа 2019

Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі пачнецца праслухоўванне прэтэндэнтаў. У студыі "600 метраў" юныя таленты вынесуць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы. Паводле палажэння конкурсу, адборачны тур праводзіцца ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы з музыкай і бэк-вакалам, які не дублюе голас саліста. Усяго на адрас медыяхолдынга паступіла 44 заяўкі. Сярод кандыдатаў як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Па выніках праслухоўвання журы вызначыць ад сямі да дзесяці фіналістаў. За права прадставіць нашу краіну на міжнародным песенным конкурсе яны пазмагаюцца ў прамым эфіры. Выніковы гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 27 верасня. Пераможца праекта будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў і суддзяў. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне-2019" адбудзецца 24 лістапада ў польскім Глівіцэ.