Сёння стане вядома, хто прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні"

20 января 2017

У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі ў студыі "600 метраў" праходзіць генеральны прагон нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017".

За перамогу пазмагаюцца 13 прэтэндэнтаў, гэта і сольныя выканаўцы, і калектывы. У рэжыме жывога гуку яны прапануюць свае кампазіцыі на суд гледачоў і журы. Сёлета можна будзе ўпершыню назіраць за бэкстэйджам: перад выхадам на сцэну і ў чаканні вынікаў артысты будуць знаходзіцца ў Green Room. Пераможца адправіцца на конкурс песні ў маі ў Кіеў. У 22:00 тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю нацыянальнага адбору на конкурс.