Цырымонія адкрыцця еўратыдня сёння ў 18:00

23 ноября 2020

Менш за гадзіну да адкрыцця тыдня дзіцячага "Еўрабачання". Цырымонія будзе трансліравацца на афіцыйнай старонцы праекта на YouTube. Конкурс пераведзены ў дыстанцыйны фармат. Дэлегаты з 12 краін выйдуць на сувязь са сталіцай шоу (Варшавай) з дапамогай інтэрнэта. Адбудзецца жараб'ёўка, па выніках якой даведаемся парадкавы нумар выступлення нашай прадстаўніцы Арыны Пехцеравай.

Дзіцячае "Еўрабачанне 2020" ужо ў гэту нядзелю. Пачатак у 19:00.