Сёння стане вядомы пераможца "Еўрабачання-2016"

14 мая 2016

Сёння стане вядомы ўладальнік Вялікага хрустальнага мікрафона - галоўнага трафея "Еўрабачання". Фінал шоу на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнецца менш чым праз гадзіну. І на прамой сувязі са студыяй - наш спецыяльны карэспандэнт у Стакгольме Яўген Перлін (прамое ўключэнне).

Гэта арэна "Тэле-2" - вялізны спартыўны стадыён, дзе зусім хутка пачнецца вялікая вечарынка. "Тэле-2" месціць 40 тысяч чалавек і ўсе білеты прададзеныя. На вялізным экране будзе трансліравацца "Еўрабачанне", а, дакладней, тое, што будзе адбывацца вось у гэтай арэне. Традыцыйны парад флагаў пройдзе пад хіты шведскіх дыджэяў і саўндпрадзюсараў. І ў вельмі модным фармаце. Усю інтрыгу раскрываць не буду. Больш за тое, бліжэй да канца шоу ўбачым Джасціна Тымберлейка. Рэпетыцыі яго перфоманса праходзілі ў закрытым рэжыме. Нават журналісты не бачылі таго, што мы пакажам ужо менш чым праз гадзіну. Ну і самае галоўнае - 26 артыстаў з усёй Еўропы і Аўстраліі сёння ўвечары будуць змагацца за прыз. Хацелася бы бачыць у фінале беларусаў. І, тым не менш, шоу будзе захапляльным.

Прамую трансляцыю шоу глядзіце на "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі