Сёння стане вядомы канчатковы спіс фіналістаў "Еўрабачання"

16 мая 2019
У Тэль-Авіве адбудзецца другі паўфінал. 18 удзельнікаў, і толькі 10 атрымаюць пуцёўку ў суботняе шоу. Акрамя таго, журналісты актыўна абмяркоўваюць удзел Мадонны ў фінале "Еўрабачання". Афіцыйнага пацвярджэння ад арганізатараў да гэтага часу няма. 

А сёння вечарам гледачы ўбачаць нумары краін, якім прадракаюць перамогу букмекеры: гэта Расія, Нідэрланды, Швецыя. Нагадаем, што беларусы сёння не галасуюць, бо не прымаюць удзелу ў гэтым паўфінале. Аднак сёння можам убачыць, хто складзе канкурэнцыю нашай ЗЕНЕ ў суботу.

Нагадаем, прамую трансляцыю "Еўрабачання" будуць весці тэлеканалы  "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. Пачатак другога паўфіналу ў 22:00.