Сёння адбудуцца першыя канцэрты ў рамках юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску"

14 июля 2021
Віцебск у прадчуванні канцэртаў юбілейнага "Славянскага базару". Выступленні артыстаў  адбудуцца ўжо сёння. У Летнім амфітэатры гледачоў чакае сімфанічная рок-феерыя, у канцэртнай зале "Віцебск" праспявае арт-група "Хор Турэцкага", а на плошчы Перамогі хіты выканае Рыгор Лепс - трапіць на яго канцэрт гледачы змогуць бясплатна. І сёння гасцей запрашаюць на прэзентацыі выстаў, якія пройдуць адразу на некалькіх фестывальных лакацыях. Кожны праект трыццатага "Славянскага базару" абяцае здзівіць публіку. 


Дадатковы цягнік у Віцебск


Для выгоды гасцей "Славянскага базару" Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік Мінск - Віцебск - Мінск. Ён будзе курсаваць штодня на працягу ўсяго фестывалю.