Сёння адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

16 января 2018

Сёння стане вядома, у якім парадку будуць выступаць выканаўцы ў фінале нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". У Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў. Нагадаем, па выніках адкрытага праслухоўвання прафесійнае журы выбрала 11 прэтэндэнтаў. Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2018" вызначаць 16 лютага ў фінале нацыянальнага адборачнага тура. Таксама канкурсанты прымуць удзел у здымках візітовак. Пераможца праекта прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні" ў маі ў Лісабоне.