Своеасаблівы фінал дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ўжо сёння. Праўда, вырашальны дзень толькі для прадстаўніцы Беларусі Арыны Пехцеравай. У студыі "600 метраў" каманда Белтэлерадыёкампаніі запіша канчатковы варыянт выступлення нашай удзельніцы на конкурсе, які сёлета пройдзе ў асаблівым фармаце. Кампазіцыя "Прышэльцы" прагучыць у жывым выкананні, гэта абавязковае патрабаванне для конкурсу і сёлета.
Акрамя Арыны ацэнім і харэаграфічную групу, але ў якім выглядзе - рэжысёры трымаюць у сакрэце. Усе ракурсы гледачы ўбачаць аб'ектывамі 6 камер. Для запісу нумара асвоілі ўсю прастору самой вялікай тэлестудыі краіны. Сцэну дыяметрам 7 метраў склалі сапраўды па мерках Еўрапейскага вяшчальнага саюза, макет быў дасланы кожнай з краін-удзельніц. Выключна каманда медыяхолдынга распрацавала графічны кантэнт, таксама ў студыі паярчэе на 70 магутных промняў. Карцінку абяцаюць кліпавай, дынамічнай і касмічнай.
Вынік убачым ужо 29 лістапада падчас фіналу дзіцячага "Еўрабачання" ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".













