Сёння адбудзецца цырымонія адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання-2019"

18 ноября 2019

19 краін-удзельніц пройдуць па чырвонай дывановай дарожцы ў холе тэатра ў горадзе Катавіцэ. Наша прадстаўніца на конкурсе Ліза Міснікова прыбыла ў Польшчу напярэдадні. Рэйс да Кракава з перасадкай у Варшаве сустракалі валанцёры і прэса. Ліза паспела пагутарыць з польскімі журналістамі. Усе члены каманды атрымалі акрэдытацыйныя бейджы і пасля адправіліся ў еўрадом. Ён знаходзіцца ў Катавіцэ, хоць сам конкурс пройдзе ў суседнім польскім горадзе - у Глівіцэ - 24 лістапада.

Сёння раніцай Ліза прыме ўдзел у здымках візітовак. Гэта кароткі ролік, які будзе паказаны перад яе выступленнем падчас трансляцыі шоу. Падрабязнасці здымачнага працэсу глядзіце сёння ўвечар у "Панараме".