Сёння адбудзецца прэм'ера кліпа Лізы Міснікавай на песню "Попельны"

5 ноября 2019

Відэа на песню "Попельны" прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" ужо можна ацаніць на Youtube. У роліку выканаўца паўстае разам са сваім балетам. Здымкі кліпа праходзілі ў Мінску. Творчы працэс заняў усяго адзін дзень. Ролік зняты на абноўленую версію песні - пераможніцы нацыянальнага адбору. Для міжнароднага эфіру ў кампазіцыі стала больш англійскага тэксту і змянілася аранжыроўка.

Здымкі кліпа для дзіцячага "Еўрабачання" праходзілі ў Мінску

Зараз Ліза і яе каманда актыўна рыхтуецца да шоу. Штодня - заняткі па вакале і харэаграфіі. Таксама амаль гатовыя касцюмы. Беларуская дэлегацыя адправіцца ў Польшчу 17 лістапада. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне-2019" адбудзецца 24 лістапада на "Глівіцэ-Арэне".