Сёння з днём нараджэння віншуюць Анатоля Ярмоленку

15 ноября 2017

Салісту і нязменнаму лідару ансамбля "Сябры" спаўняецца 70 гадоў. З юбілеем Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі.

На сцэне Анатоль Ярмоленка нават у сваё свята. У Беларускай дзяржаўнай філармоніі сабраліся высокапастаўленыя госці, калегі і блізкія, каб агучыць віншаванні ў гонар мэтра беларускай эстрады. У дзень нараджэння Ярмоленка па традыцыі збірае гасцей у нацыянальнай філармоніі, менавіта там асноўнае працоўнае месца легендарнага "Сябра".

Працаваць у свой дзень нараджэння для Анатоля Іванавіча справа звычная. Так, праніклівыя шлягеры ўсіх часоў у выкананні Ярмоленкі сёння ўвечары прагучаць у Маладзечне.