Сёння пройдзе жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017"

9 декабря 2016

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". 13 артыстаў вызначаць парадак выхаду на сцэну ў гала-канцэрце, які адбудзецца да 25 студзеня. Тады ж і стане вядомы артыст Беларусі, які прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні" ў Кіеве ў маі.