У павільёне "Беларусьфільма" сёння пройдзе першая рэпетыцыя фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"

25 февраля 2020
Першая рэпетыцыя фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" стартуе сёння з 11 раніцы. Напярэдадні вечарам з канкурсантамі правялі тэхнічную кансультацыю спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі - артысты выпрабавалі відэакантэнт і святло. Сёння ж у планах прагон з музычным суправаджэннем. Адбор сёлета змяніў лакацыю і пашырыў маштабы. Шоу пройдзе ў самым вялікім здымачным павільёне кінастудыі "Беларусьфільм" з карыснай плошчай 1000 кв.м. 

Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 28 лютага ў 22 гадзіны. Прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".