Сёння апошні дзень падачы заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне"

26 декабря 2017

Да ўдзелу запрашаюцца выканаўцы ад 16 гадоў. Патрабаванні ўсё тыя ж - песня павінна быць камерцыйна не рэалізаваная, працягласцю да трох хвілін. Праслухоўванне прэтэндэнтаў пройдзе 11 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі. Анлайн-трансляцыю забяспечыць афіцыйны сайт медыяхолдынга. Прафесійнае журы вызначыць не больш за 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале, які адбудзецца да 1 сакавіка. Пераможца нацыянальнага адбору ў маі прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" ў Лісабоне.