Сегодня - последний день кинофестиваля "Лістапад-2016"

11 ноября 2016

Інтрыга вось-вось вырашыцца. Кінафестываль "Лістапад-2016" падыходзіць да лагічнага завяршэння - сёння апошні дзень форуму. За фестывальны тыдзень кінаманы маглі ацаніць 159 карцін з 45 краін свету. За званне найлепшага фільма змагаліся 83 кінастужкі. Дык хто ж возьме галоўныя ўзнагароды? Падрабязнасці ў Вольгі Мядзведзь.

Літаральна праз некалькі гадзін вырашыцца галоўная інтрыга Мінскага міжнароднага кінафестывалю. Хто стане ўладальнікам бронзы і серабра форуму, а таксама каму дастанецца запаветны Гран-пры "Золата "Лістапада"? Імёны пераможцаў аб'явяць на ўрачыстай цырымоніі закрыцця ў кінатэатры "Масква".

Больш за два дзясяткі фільмаў штодзень. Нават заўзятым кінаманам паглядзець усе не пад сілу. Для членаў журы фестывальны мінімум - 4 стужкі за суткі. У міжнародных суддзяў кінапрэсы яшчэ больш. Уладальніка трэцяй найвышэйшай узнагароды вызначалі гледачы. Адзнакамі "выдатна", "добра", "так сабе" ці "дрэнна" ў бланку кінаманы маглі мяняць лідзіруючыя пазіцыі. Сачыць за статыстыкай галасавання можна было ў прэс-цэнтры, пастаяннай пляцоўкай якога стаў кінатэатр "Цэнтральны".

Анжаліка Крашэўская, дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»: "Усе карціны маюць правы. Гэта не значыць, што яны ў нас тут на дысках і DVD, і мы раздаем іх налева і направа. Такога наогул не можа быць, фестываль міжнародны. Гэта копіі, якія прыходзяць на DCP, якія адпраўляюцца назад, у якой ёсць ключ і гэта магчымасць абмежавання. Альбо два паказы, альбо адзін паказ. У нас ёсць праект "Лістапад". Калекцыі". І мы на працягу года паказваем нейкія фестывальныя фільмы, на якія быў попыт".

Індустрыяльная платформа не ўступала асноўнай праграме. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэматыцы з удзелам спецыяльна запрошаных гасцей з-за мяжы. Дзень беларускіх ініцыятыў, міжнародных фестываляў, прадзюсара, польскага дакументальнага кіно і дзень віртуальнай рэальнасці. У рамках апошняга ўпершыню ў Беларусі адбыўся сінхронны паказ фільмаў у фармаце 360. Сёлета фестываль пашырыў кінамежы. На Лістападным тыдні і фотамастацтва. У здымках паказана кінаіндустрыя Латвіі, Польшчы і Беларусі.

Завершыць фестывальны тыдзень фільм польскага кінакласіка Анджэя Вайды. "Паслявобразы" - гэта апошняя стужка рэжысёра. Біяграфічная драма распавядае пра жыццё польскага і беларускага мастака-авангардыста першай паловы ХХ стагоддзя Уладзіслава Стржамінскага.