Сёння - першы паўфінал юбілейнага "Еўрабачання". Пачатак у 22.00. Не прапусціце!

19 мая 2015

Сёння ў Вене пачнецца галоўнае музычнае шоу года. У 10 вечара тэлекампаніі 40-ка краін пачнуць прамую трансляцыю з Аўстрыі, дзе пройдзе першы паўфінал юбілейнага "Еўрабачання". Слоган гэтага года – “Узводзячы масты” (праз мовы, краіны і пакаленні) аб'яднае шматмільённую тэлеаўдыторыю. Адкрые шоу, як і 60 гадоў назад, Вялікі сімфанічны аркестр. Гэта будзе адзінае жывое гучанне музычных інструментаў, бо паводле апошніх правілаў, дазволена толькі вакальнае выкананне. Гледачы ўбачаць магічны мост, які ўвасобіць ідэю роўнасці і злучыць зорак і простых фанатаў. Да таго ж беларусы сёння будуць удзельнічаць у тэлефонным і смс-галасаванні. 

Ад нашай краіны на "Еўрабачанні" выступаюць Юзары і Маймуна - у іх 11-ты нумар. Шоу ў прамым эфіры пакажа адзіны ў краіне афіцыйны ўладальнік правоў на трансляцыю - Белтэлерадыёкампанія - на каналах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак у 10 вечара. Каменціраваць конкурс будзе журналіст Агенцтва тэленавін Яўген Перлін. Не прапусціце!