Сёння адзначылі дзень нараджэння Аляксандра Пушкіна

6 июня 2013

Сёння многія мінчане прынялі ўдзел у конкурсе на веданне ўрыўкаў з Яўгенія Анегіна і Дуброўскага. Так у сталіцы адзначылі дзень нараджэння класіка сусветнай літаратуры Аляксандра Пушкіна. Традыцыйна вершы паэта ў выкананні студэнтаў Акадэміі мастацтваў можна было пачуць ля помніка Пушкіну. Тут жа сабраліся і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.


Адзначым, што толькі ў Мінску некалькі дзясяткаў месцаў, звязаных з імем Аляксандра Пушкіна. Гэта праспект, бібліятэка, школы, клубы і многае іншае.