Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2014

Гэтае рашэнне было прынята ЮНЕСКА ў 1999 годзе. І сёння добрая падстава ў Літаратурнага музея Янкі Купалы. Тут адкрылася сучасная экспазіцыя, дзе раскрываюцца некаторыя сакрэты жыцця і смерці паэта.


Інтэрактыўную выставу першай убачыла наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч.


Постаць Купалы паўстае на вачах публікі, нібы аўтар прысутнічае ў гэтым жа пакоі. Той жа рост, памеры, касцюм… нават голас!


Галаграфічны тэатр - адзіная ў Беларусі тэхналогія, якая выкарыстоўваецца ў рэдкіх сусветных музеях. Распрацоўвалі айчынныя спецыялісты-музейшчыкі. Між намі, вобраз Купалы аднавіў народны артыст Беларусі, акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Падабед.


У Літаратурным купалаўскім музеі - новая экспазіцыя. Інтэрактыў, мультымедыйныя тэхналогіі і старыя сведкі жыцця народнага паэта. Рэчы, дакументы, мэбля, музыка і, галоўнае, атмасфера 30-40-х гадоў мінулага стагоддзя.


У экспазіцыйным асяроддзі створана асобная прастора, насычаная аўтэнтычнымі музейнымі прадметамі - фрагментамі інтэр'ера гасцініцы Масква, сведкамі апошніх дзён паэта.


З некаторых дакументаў зняты грыф сакрэтнасці, хоць тыя, што маюць дачыненне да гібелі паэта Янкі Купалы, могуць быць адкрытыя грамадскасці толькі пасля 75 гадоў, а гэта ўжо хутка - праз тры гады.


Па сумесныя праекты ў беларускі Купалаўскі музей прыехалі і калегі-сябры з маскоўскага Пушкінскага музея.


Адзін з найстарэйшых музеяў Беларусі, які сёлета адзначае юбілей - 70 гадоў з дня заснавання. Ад мемарыяльнага да сучаснага інтэрактыўнага з найноўшымі сусветнымі тэхналогіямі.