Сёння адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры

24 мая 2018

24 мая праваслаўная царква шануе родапачынальнікаў азбукі братоў Кірылы і Мяфодзія. Стварыўшы новую мову - кірыліцу, легендарныя асветнікі і прапаведнікі IX стагоддзя зблізілі паміж сабой шматлікія славянскія народы, аб'яднаўшы іх гісторыю і культуру. У Беларусі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры адзначаецца з 1986 года. У навучальных установах краіны, музеях і бібліятэках арганізуюцца спецыяльныя сустрэчы. А ў праваслаўных храмах традыцыйна праходзяць святочныя богаслужэнні.