Сёння адкрыецца Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

28 февраля 2018

Беларусь наводзіць літаратурныя масты. Сёння апоўдні ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" адкрыецца XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

Традыцыйна форум аб'ядноўвае тысячы гасцей. Сёлета свае экспазіцыі падрыхтавалі выдаўцы з 32-х краін - усяго 360 экспанентаў. Ганаровы госць - Сербія. Выдаўцы гэтай краіны падрыхтавалі падарунак: перавялі сучасную прозу, а таксама класіку цэнтральнай часткі Балкан на беларускую мову. Парадуюць і нацыянальныя стэнды. У Год малой радзімы асаблівую ўвагу нададуць рэгіянальнай краязнаўчай літаратуры.

Аўтары, крытыкі і журналісты з больш чым двух дзясяткаў краін прыедуць на сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". Акрамя таго, у дні форуму пройдзе ўрок пазакласнага чытання. Дзеці і падлеткі сустрэнуцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі.