Сёння арганізатары дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавалі канкурсантам экскурсію па Тбілісі

22 ноября 2017

Беларуская ўдзельніца дзіцячага "Еўрабачання" правяла першую рэпетыцыю ў Тбілісі. У Хелены Мерааі і каманды Белтэлерадыёкампаніі было 40 хвілін, каб некалькі разоў выканаць конкурсную песню і ўбачыць варыянты здымкі нумара. Акрамя таго, пасля першых рэпетыцый юная артыстка знялася ў візітоўцы. Гэта кароткае відэа, якое гледачам пакажуць перад выхадам Хелены на сцэну падчас суботняга шоу. Сёння ж арганізатары дзіцячага "Еўрабачання" падрыхтавалі канкурсантам экскурсію па Тбілісі.

Падтрымаць Хелену Мерааі змогуць нават беларусы, і ўжо паслязаўтра. Галасаванне адкрыецца ў пятніцу ўвечар на афіцыйным сайце дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv. Гэтыя галасы сумуюцца з баламі прафесійнага журы і такім чынам будзе выбраны пераможца. 

Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў гэтую нядзелю. Трансляцыю конкурсу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".