Сёння Алегу Молчану магло б споўніцца 55 гадоў

11 апреля 2020
Аўтару легендарных песень  "Падманіце мяне" і "Малітва"  сёння магло б споўніцца 55. Кампазітар Алег Молчан пайшоў з жыцця ў кастрычніку мінулага года з-за працяглай хваробы. Уладальнік медаля Францыска Скарыны ўпершыню выйшаў на сцэну з мулявінскімі "Песнярамі" ў 1989 годзе, тады ж прапанаваў маштабную музычную праграму "Слова Скарыны". Яго мелодыі  ў рэпертуарах Ядвігі Паплаўскай, Мікалая Скорыкава і Ірыны Відавай. Дарэчы, менавіта з ёй у апошнія месяцы працаваў над двума альбомамі. Нядаўна гэтыя дыскі выпусціла фірма "Мелодыя".

Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала музычнае прысвячэнне кампазітару. У гонар юбілею Молчана беларускія артысты выканаюць папулярныя песні аўтара: ад песняроўскіх мелодый да радыйных хітоў. Прэм'ера канцэрта  сёння ў 21:05 на "Беларусь 3".