Сёння аб’явяць пераможцаў конкурсу "Бацькаўшчына светлая мая"

5 ноября 2019

Імёны пераможцаў літаратурнага конкурсу "Бацькаўшчына светлая мая" назавуць сёння ў Вялікай студыі Дома радыё. Праект, прысвечаны Году малой радзімы, стартаваў яшчэ ў кастрычніку мінулага года. За гэты час творчая група атрымала каля сямі сотняў заявак. У фінал прайшлі 72 аўтары. Выбіраць лепшых будуць у намінацыях "Паэзія" і "Эсэ". Па выніках конкурсу аўтары стануць героямі радыёпраекта "Творчы вечар". Спецыяльны выпуск у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё - у гэты чацвер.