У Мінску пройдзе другі этап нацыянальнага адбору на юбілейны, трыццаты, фестываль мастацтваў. Упершыню гэты тур стане адкрытым: у мінулыя гады фіналістаў адбіралі дыстанцыйна, з дапамогай відэавыступленняў. Да паўдня ў Моладзевым тэатры эстрады збяруцца 35 канкурсантаў: па 5 прадстаўнікоў усіх абласцей і Мінска. Спаборніцтва пройдзе ў рэжыме жывога гуку. Па выніках 4-гадзіннага праслухоўвання журы назаве імёны дзесяці фіналістаў, якія возьмуць удзел у дзіцячым конкурсе. Дарэчы, другі этап дарослага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні пройдзе ў такім жа фармаце 25 студзеня.
Сёння аб'явяць імёны юных прэтэндэнтаў на галоўную пуцёўку "Славянскага базару ў Віцебску"
22 января 2021













