Сёння не стала народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі

10 июля 2019

Яму было 96 гадоў. Спачуванне родным і блізкім выказаў Прэзідэнт Беларусі. Ураджэнец Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай быў у падпольнай групе Канстанціна Заслонава, затым ваяваў у партызанскім атрадзе, прайшоў шлях ад разведчыка да камісара. Віктар Грамыка - кавалер ордэнаў Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, узнагароджаны медалём "За адвагу". У 1951 годзе атрымаў дыплом Мінскага мастацкага вучылішча, затым быў Тэатральна-мастацкі інстытут (сённяшняя Акадэмія мастацтваў), у якім ён выкладаў без малога 40 гадоў. Палотны Віктара Грамыкі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерэі. Развітанне з народным мастаком Беларусі адбудзецца заўтра з 12 да 14 гадзін у будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Майстра пахаваюць на Усходніх могілках Мінска.