Сёння не стала народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава

19 Ліпеня 2019

Купалавец пайшоў з жыцця ва ўзросце 82 гадоў. Спачуванне родным і блізкім народнага артыста выказаў Прэзідэнт Беларусі. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы: "Творчасць Аўгусціна Мілаванава атрымала ўсенародную любоў і павагу калегаў. Светлая памяць аб ім назаўжды застанецца ў нашых сэрцах". Акцёрскаму майстэрству (ураджэнец Сталінграда) вучыўся ў Беларусі, скончыў наш тэатральна-мастацкі інстытут. Пазней тут жа і выкладаў на працягу 20 гадоў. У пачатку 60-ых прыйшоў у трупу Купалаўскага тэатра, якому быў верны да апошняга. Развітанне з народным артыстам пройдзе заўтра на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. З 11 да 13 гадзін адбудзецца грамадзянская паніхіда. Пахаваюць Аўгусціна Мілаванава на Маскоўскіх могілках Мінска.