Сёння назавуць фіналістаў нацадбору на "Славянскі базар у Віцебску"

25 января 2021

У гэтыя хвіліны маладыя выканаўцы з усёй краіны змагаюцца за месца ў фінале нацыянальнага адбору на "Славянскі базар у Віцебску". Праслухоўванне на 30-ты міжнародны конкурс праходзіць у рэжыме канцэрта.

Усяго на сцэне Моладзевага тэатра эстрады сёння праспяваюць 32 артысты ад 18 да 30 гадоў. Гэта пераможцы адборачных тураў у сваіх рэгіёнах. Шматлікія выконваюць не проста славянскія хіты, а прэм'ерныя песні, напісаныя спецыяльна да адбору.

Наперадзе ў канкурсантаў выкананне сусветных хітоў. Праслухоўванне ўпершыню праходзіць не ў відэафармаце. Дзясятку фіналістаў вызначае экспертная група. Гэта прадстаўнікі Мінкульта і Акадэміі мастацтваў, спевакі Тэатра эстрады і народныя артысты Беларусі.

Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору аб’явяць бліжэй да вечара. Сам жа галоўны этап, дзе назавуць прадстаўніка Беларусі на юбілейным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", пройдзе ў сакавіку.