Сёння Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адпраўляецца ў Маскву

27 июня 2013

На міжнародным тэатральным фестывалі імя Чэхава, які збірае лепшыя сусветныя пастаноўкі паводле твораў вялікага рускага пісьменніка, беларусы пакажуць спектакль Вяселле паводле аднайменнай п'есы Антона Паўлавіча. Масквічы і ўдзельнікі форуму ўбачаць нашу пастаноўку на сцэне тэатра Массавета 29 і 30 чэрвеня.


Купалаўскі не ўпершыню паказвае Вяселле на чэхаўскім форуме ў Маскве. Дарэчы, сёлета гэты спектакль убачылі ў Грузіі, Румыніі, Францыі.