Сёння народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку споўнілася б 85 гадоў

24 июля 2019

Чалавек-эпоха, ён вядомы першым чынам па культавых фільмах "Белыя Росы", "Знак бяды", "Людзі на балоце". Дзякуючы кіно, яго ведаюць мільёны. Але верны майстар быў і драматычнай сцэне. Падмосткам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" служыў без малога 56 сезонаў. За гэты час артыст пражыў паўсотні роляў. Быў аднолькава пераканаўчы і ў нацыянальнай, і ў сусветнай класіцы.

Сёння, у дзень нараджэння народнага артыста, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа гістарычную драму "Талаш" у галоўнай ролі з Генадзем Гарбуком. Тэматычны эфір, прысвечаны памяці артыста, у 21:55 працягне праграма "Майстры i кумiры".