Сёння на Славянскім базары Дзень Саюзнай дзяржавы

12 июля 2013

Ён пачаўся з сустрэчы Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты з губернатарам Віцебскай вобласці Аляксандрам Косінцам. Пасля гэтага высокі госць прыняў удзел у адкрыцці помніка беларускаму дыпламату, аднаму з заснавальнікаў Славянскага базару Уладзіміру Грыгор'еву. Без увагі не застаўся і музей-сядзіба Рэпіна Здраўнёва. Рыгор Рапота прывёз у якасці падарунка 14 копій карцін рускага мастака на агульную суму больш чым 30 тысяч долараў.


Таксама сёння будуць названыя пераможцы Міжнароднага дзіцячага конкурсу Віцебск-2013. Гала-канцэрт з узнагароджаннем лаўрэатаў адбудзецца ў 17:00 у канцэртнай зале Віцебск. Не застануцца ўбаку і старэйшыя выканаўцы. Удзельнікі міжнароднага конкурсу эстраднай песні падчас жараб'ёўкі вызначаць парадак выхаду на сцэну. А завершыць праграму дня Канцэрт Сяброўства. Саюзная дзяржава запрашае….