Сёння на "Славянскім базары" - Дзень Саюзнай дзяржавы

12 июля 2019

У Мастацкім музеі - выстава аднаго дня. Галоўны экспанат - рэпліка Вялікай імператарскай кароны. На канцэртных пляцоўках - адразу два сольнікі. У канцэртнай зале "Віцебск" выступіць Ірына Дарафеева. А ў Летнім амфітэатры - Валерый Лявонцьеў. Прыгожым акордам стане юбілейны канцэрт "Пяснярам-50". Увесь дзень у Віцебску будзе праходзіць фэст вулічнага мастацтва - гасцей "Славянскага базару" запросяць на перформансы, танцавальныя майстар-класы і інтэрактыўныя спектаклі.

І сёння падчас жараб'ёўкі стане вядома, пад якімі нумарамі на сцэну выйдуць удзельнікі міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019". Нашу краіну прадстаўляе Ваня Зданюк. Журы прэстыжнага музычнага спаборніцтва ўзначальвае Тамара Гвердцытэлі.