Сёння на Еўрабачанні - другі паўфінальны дзень

16 мая 2013
Літаральна праз некалькі гадзін усе ўдзельнікі конкурсу канчаткова падзеляцца на фаварытаў і аўтсайдараў. Што асабліва прыемна для нас, прадстаўніца Беларусі Алёна Ланская ўжо сярод першых, гэта значыць у фінале. Так што сённяшняе шоу глядзім спакойна, выключна як гледачы. Прамую трансляцыю другога паўфіналу ў 10 вечара пачнуць тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24. Бліжэй да паўночы  вызначацца ўсе суботнія сапернікі Алёны Ланской.

Перадпаўфінальны расклад са Швецыі - у нашага карэспандэнта Яўгена Перліна (прамое ўключэнне).