Cвет адзначае 129 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала

7 июля 2016

Сёння свет адзначае 129 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага мастака Марка Шагала. На малой радзіме майстра - у Віцебску - пройдзе традыцыйнае свята "У гасцях у Марка і Бэлы". На вуліцы дзяцінства майстра - Пакроўскай - захаваўся дом сям'і Шагалаў. Сёлета ў Віцебску ў гонар знакамітага земляка перайменавана адна з цэнтральных вуліц горада. Там знаходзіцца будынак Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, заснаванага Шагалам. Неўзабаве архітэктурны помнік стане музеем.

У дзень нараджэння майстра ў Віцебску завяршаецца Трэці Шагалаўскі пленэр. Ён сабраў мастакоў з Расіі, Беларусі, Германіі, Латвіі. Створаныя тут карціны майстра падораць гораду.