Яго стужкі пра вайну станавіліся хітамі, а творчасць названа цэлай эпохай у гісторыі беларускага кінематографа. Сёння Міхаілу Пташуку споўнілася б 70. Успаміны родных, калег і прыхільнікаў рэжысёра гучалі сёння на вечары памяці.
З імем Пташука звязаная цэлая эпоха ў беларускім кіно. Міхаіл Мікалаевіч зняў больш за 30 карцін. Нягледзячы на тое, што скончыў Шчукінскае вучылішча ў Маскве, затым вучыўся ў майстэрні Георгія Данеліі на рэжысёрскіх курсах Дзяржкіно СССР, фільмы здымаў у асноўным па беларускіх класіках. Экранізаваў творы беларускіх аўтараў - Знак бяды Васіля Быкава, Чорны замак Альшанскі Уладзіміра Караткевіча, Вазьму твой боль Івана Шамякіна. Шмат у яго фільмах было аўтабіяграфічнага.
З вялікімі майстрамі заўсёды няпроста ў зносінах. Міхаіла Пташука перапаўняла энергія творчасці. З кампазітарам Сяргеем Картэсам спрачаліся, працуючы над стварэннем у пачатку 70-х фільма Вазьму твой боль. Стужка пасля ўзяла Дзяржаўную прэмію - савецкага Оскара, у тым ліку і за музыку.
Сёння Пташук адзначаў бы 70-гадовы юбілей, калі б не загінуў амаль 11 гадоў у аўтакатастрофе па шляху на прысуджэнне прэміі Ніка. Яго карціна У жніўні 44-га... трапіла ва ўсе асноўныя намінацыі кінапрэміі. За дзень да трагедыі ён вярнуўся з Галівуда, дзе былі запланаваныя новыя здымкі. Святое месца Міхаіла Пташука пустуе...і ў беларускім кінематографе, і ў сусветным, і сярод родных і сяброў. Геніяў заўсёды не хапае, асабліва, калі так шмат недагаворана, так шмат недазнята.