Гэта прафесійнае свята для акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў, святлатэхнікаў, гукаінжынераў, дэкаратараў, білецёраў, гардэробшчыкаў і, вядома, урачыстасць для гледачоў. У нашай краіне 29 прафтэатраў, большасць з іх драматычныя. Статус самага наведвальнага ўжо мноства сезонаў запар замацаваўся за Вялікім тэатрам Беларусі. Зараз калектыў рыхтуе да прэм'еры дзве оперы: "Дзікае паляванне караля Стаха", а таксама "Самсон і Даліла". У гонар свята гэтым вечарам творчыя калектывы пакажуць спецыяльныя праграмы для гледачоў, а тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір. Да канца тыдня ад вяшчальніка падборка тэлеверсій актуальных беларускіх спектакляў, сярод якіх ёсць і нядаўнія прэм'еры, у тым ліку "Паўлінка" ад Купалаўскага. Пачатак у 14:50.
Сёння Міжнародны дзень тэатра. Ён быў усталяваны 60 гадоў таму па ініцыятыве ЮНЕСКА
27 марта 2021













