Сёння - Міжнародны дзень тэатра

27 марта 2020
Дзень тэатра сёння адзначаюць у свеце! Гэта свята не толькі артыстаў, рэжысёраў, кулуарных работнікаў, але і, вядома, гледачоў. Міжнародны дзень тэатра ўстанавілі ў 1961 годзе па ініцыятыве дэлегатаў 9-га кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра пры ЮНЕСКА. Драматычнага, опернага, лялечнага, музычнага, юнага гледача… А вось само прафесійнае свята - па-за жанрамі.

Усяго ў Беларусі 29 дзеючых тэатраў. Яны ў сукупнасці за мінулы год выпусцілі 166 прэм'ер!  Агульная афіша налічвае больш як 1 105 пастановак. Але заўважана: колькі перфомансаў у сучасным тэатры не стварай, самай аншлагавай застаецца класіка. Лічбы гавораць, што на "Лебядзіным возеры" пуставала толькі пару крэслаў.

Вялікі тэатр на вяршку топа па стварэнні буйных форм.  Але, паводле нашых падлікаў, званне спектакля-рэкардсмена - у легендарнай "Паўлінкі". Гэта самы доўгаігральны спектакль. Ён жа і самы народны (на дадзены момант у ім задзейнічаныя 4 артысты з такім званнем). А колькі іх было за ўсю гісторыю, нават не злічыць.