Сёння Міжнародны дзень музейнага сэлфі

17 января 2018

Фота ад першай асобы збіраюць галерэі ўсяго свету: сёння Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Монаподамі, штатывамі і іншымі гаджэтамі ўзброіліся наведвальнікі, і выкладваюць свае аўтапартрэты ў кампаніі прызнаных шэдэўраў мастацтва пад зададзенымі хэштэгамі. У кожнага музея ён свой.

Персанальныя фота на мабільныя тэлефоны сталі музейнай модай у 2014-м. Нацыянальны мастацкі далучыўся да сусветнага праекта тры гады назад.