Сёння Міжнародны дзень музеяў

18 мая 2017

Сёння прафесійнае свята захавальнікаў старажытнасці. Міжнародны дзень музеяў адзначаюць у больш як 150 краінах. Зараз у Беларусі дзейнічае каля 160 музеяў, сярод якіх гістарычныя палацава-паркавыя ансамблі і сярэднявечныя замкі, сядзібы і дамы вядомых асоб, а таксама ўтульныя тэматычныя міні-галерэі. За мінулы год яны прынялі звыш шасці мільёнаў гасцей. Узначальвае рэйтынг Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Летась у ім пабывалі каля 650 000 чалавек. Другі ў спісе самых папулярных - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

У гонар свята беларускія сховішчы старажытнасці рыхтуюць падарунак для аматараў мастацтва. Наша краіна ў суботу далучыцца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". У праграме тэматычныя лекцыі, экскурсіі, перформансы, майстар-класы - і ўсё гэта да раніцы.