Сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння народнага артыста БССР Ігара Дабралюбава

22 октября 2018
Акцёр, рэжысёр і сцэнарыст пачынаў сваю кар'еру ў трупе Беларускага тэатра юнага гледача. Але па-сапраўднаму праславіўся майстар у кіно - ён іграў перад камерай і сам здымаў фільмы. Сэрцы гледачоў пакарылі карціны "Па сакрэце ўсяму свету", "Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва", "Іду шукаць". У гонар памятнай даты тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў рэтраспектыву фільмаў Дабралюбава. Сёння ў 10:30 і 15:35 гледачы ўбачаць яго легендарную стужку "Белыя Росы", якая стала сапраўды народнай камедыяй.