Легендарны музыкант, спявак і заснавальнік вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры". У 70-х ён адрадзіў цікавасць да беларускага фальклору і прапанаваў музычна новы падыход да народнай класікі - у рокавай манеры. "Песняры" знайшлі свой персанальны стыль - фолк-біт. У дзень памяці Уладзіміра Георгіевіча на Усходніх могілках, дзе пахаваны музыкант, пройдзе мітынг-рэквіем. Увечар у Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт памяці знакамітага песняра. Дарэчы, у юбілейны год Мулявіна па ўсёй краіне з музычнымі праграмамі праедуць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраваннем Міхаіла Фінберга і Акадэмічны народны аркестр Міхаіла Казінца. Прадаўжальнікі мулявінскіх традыцый - сённяшнія "Песняры" - дадуць некалькі канцэртаў за мяжой, у тым ліку на яго радзіме ў Расіі. "Беларусьфільм" да юбілейнай даты задумаў дакументальную стужку пра песняра.