Сёння спаўняюцца 133 гады з дня нараджэння Янкі Купалы

7 июля 2015

Яго імя носяць вядучыя тэатры краіны, універсітэты і бібліятэкі, паркі і вуліцы. Сёння спаўняюцца 133 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Паэт і празаік, выбітны драматург нарадзіўся недалёка ад Мінска, у вёсцы Вязынка. Сёння тут размяшчаецца музей сям'і.

Сусветную славу Іван Луцэвіч набыў дзякуючы "Раскіданаму гнязду", "Паўлінцы". Гэтыя і многія іншыя творы перакладзеныя больш чым на сто моў свету.

Дарэчы, псеўданім "Купала" аўтар запазычыў з беларускага фальклору, бо менавіта ў купальскую ноч нарадзіўся Пясняр.