Сёння спаўняецца 110 гадоў са дня нараджэння Андрэя Бембеля

30 октября 2015

Сёння спаўняецца 110 гадоў са дня нараджэння народнага мастака БССР Андрэя Бембеля. Ён адзін з аўтараў мемарыялаў "Брэсцкая крэпасць", "Курган Славы" і манумента на плошчы Перамогі ў Мінску. Яго манументы ўпрыгожваюць многія гарады Еўропы. Ён стаяў у вытокаў нацыянальнай скульптурнай школы, а сярод яго вучняў - лаўрэаты дзяржпрэмій Беларусі, прафесары, народныя мастакі... Алена Борматава - аб генерале беларускага мастацтва.

"Радзіма-маці" - адна з трох работ Бембеля ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Гэта эскіз да вялікай скульптуры, якая сёння ўвенчвае беларускі павільён на маскоўскай ВДНХ. Усяго ў фондах Нацмузея 26 работ скульптара. Натуршчыкам аднаго з партрэтаў быў маленькі сын майстра - Алег. Сёння - манах Мікалай з Жыровіцкага манастыра. Вылеплены ў доме-майстэрні на Беламорскай, там, дзе былі створаны амаль усе работы Бембеля.

Майстэрня часта станавілася творчым домам і для вучняў Бембеля. Быў час, калі і заняткі майстар праводзіў не ў інстытуцкіх сценах. Бо ў створаным тэатральна-мастацкім інстытуце сённяшняй акадэміі не было памяшкання для вучэбнай майстэрні.

Бембель марыў стаць ваенным, але заняткі ў мастацкай студыі з педагогам - скульптарам Керзіным - накіравалі яго ў творчы бок. Спачатку Віцебскае вучылішча, а затым Ленінградская акадэмія мастацтваў. Класічная імперская школа, якая потым стане фундаментам для беларускай нацыянальнай скульптурнай школы.

Дом урада - гэта перамога ва ўсесаюзным конкурсе на скульптурнае афармленне будынка. Лангбард - аўтар праектаў быў членам журы і асабіста адбіраў скульптараў для завяршэння сваіх задум.

Манумент на плошчы Перамогі. Аўтарам аднаго з барэльефаў з назвай “9 мая” быў Бембель. Затым работа над Брэскай крэпасцю і Курганам Славы, славу ад якога ён раздзяліў разам са сваімі вучнямі.