Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Барыса Пенчука

15 мая 2018

Ён іграў скрыпічную класіку, імправізаваў у джазе, але справай жыцця выбраў строгую прафесію - ваеннага дырыжора. Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага музыканта, героя-франтавіка і народнага артыста Беларусі Барыса Пенчука. На фронце - падчас Вялікай Айчыннай - ён збіраў музычныя інструменты і арганізаваў аркестр. А ў 1945-м на Краснай плошчы ў Маскве дырыжыраваў зводным палком барабаншчыкаў-сувораўцаў, які адкрываў Парад Перамогі.

У ваенныя парады мірнай Беларусі Барыс Пянчук прыўнёс шмат новага. Духавыя аркестры пачалі выконваць народныя песні, а музыканты, якія праходзілі перад трыбунамі, не толькі ігралі, але і спявалі.