Сёння Генадзю Гарбуку споўнілася б 85 гадоў

24 июля 2019

Сёння народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку споўнілася б 85 гадоў. Чалавек-эпоха, ён вядомы першым чынам па культавых фільмах "Белыя Росы", "Знак бяды", "Людзі на балоце". Дзякуючы кіно яго ведаюць мільёны. Але верны майстар быў і драматычнай сцэне. Падмосткам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", служыў больш як паўстагоддзя. У дзень нараджэння народнага артыста тэлеканал "Беларусь 3" пакажа гістарычную драму "Талаш" у галоўнай ролі з Генадзем Гарбукам.

Якім яго запомнілі калегі па тэатральным цэху - у рэпартажы Дар'і Тарасавай (відэа).