Сення Дзень Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары"

14 июля 2017

Сёння ў Віцебску дзень Саюзнай дзяржавы. Ён пачнецца з цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі. На пытанні журналістаў у міжнародным прэс-цэнтры фестывалю "Славянскі базар" адкажа дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. У Музеі-сядзібе Ільі Рэпіна "Здраўнёва" пройдзе круглы стол на тэму "Мастацкая і літаратурная спадчына будучым пакаленням". А на сцэне Летняга амфітэатра - шоу "Вітае Украіна" і юбілейны канцэрт ансамбля "Сябры". Сёння стануць вядомыя імёны фіналістаў 26 Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017". Нагадаем, прадстаўнік Беларусі Ягор Шаранкоў у паўфінале выступіць пад нумарам 14.