Сёння дзень нараджэння Віктара Цоя

21 Чэрвеня 2013
Яго любілі ў 80-х, спявалі ў 90-х, і ў гэтым стагоддзі Віктара Цоя ведаюць і спяваюць. Сёння аматары рускага рока адзначаюць дзень нараджэння чалавека-легенды. І хоць з моманту аварыі, якая забрала жыццё спевака, прайшло 23 гады, фанаты не перастаюць паўтараць: Цой жывы. Сёння ля сцяны памяці кветкі і свечкі, музыканты выконваюць кіношныя хіты, а клубы сталіцы змагаюцца за званне Самы лепшы трыб'ют.

Станіслаў Ліпскі - пра актуальнасць Кіно сёння (відэа).